З Саакашвілі Лукашэнка апынуўся ў добрай кампаніі
Прыцягвае ўвагу пашырэнне
Бяда звяла Лукашэнку з М. Саакашвілі. Але беларускі прэзідэнт апыноўваецца ў добрай кампаніі:
— у Грузіі ёсць чаму павучыцца у плане інстытуцыянальных рэформаў: грузінскія эканамічныя рэцэпты Беларусі востра неабходныя і актуальныя на шляху да— Грузія патэнцыяльна можа быць пасярэднікам у кантактах з ЗША. Грузія увогуле магла б быць вельмі важным хаўруснікам Беларусі, побач з Украінай (процівага Расіі ў СНД), Літоўскай рэспублікай і Польшчай (прасоўванне стасункаў з Брусэлем).
Шкада, што гэтае сяброўства, падобна, грунтуецца на варожасці да Крамля, які працягвае разгортваць інфармацыйную кампанію супраць асабіста Лукашэнкі. Але той факт, што магчымасцяй нармалізацыі адносін Лукашэнкі і Крамля не бачыцца ніякіх, падказвае, што ўгрунтаванае на
Крытыкаваць Саакашвілі за кантакты з Лукашэнкам? Разважаючы прагматычна, нам трэба разумець, што
трэба ўцягваць Беларусь у кантакты з заходнім светам і штурхаць на шляху пераўтварэнняў, у тым ліку і праз Грузію.Хай Захад цягне, а Расія пхае ў спіну.
А што тычыцца палітыкі як бруднай справы, дык куды больш уражвае,
як магло хапіць цынізма ў Крамля «ўспомніць» пра зніклых палітыкаў праз адзінаццаць гадоў пасля тых трагічных падзейі пасля чатырнаццаці гадоў палітычнага і фінансавага спонсарства таго самага Лукашэнкі, які цяпер паводле «сенсацыйнага» НТВшнага фільма апынуўся дыктатарам і забойцам.
***
А за інфармацыйнай вайной Лукашэнкі і Крамля ўвогуле прыемна назіраць. Хай і Крэмль, і Лукашэнка нарэшце распавядуць праўду пра адно аднаго ў
Алесь Чайчыц