Ці сапраўды магчымы тэрарыстычны замах?

Источник материала:  
16.07.2010 23:18 — Разное
Уладзімір Падгол заходзіць у сферу чыстых спекуляцый, калі піша, што «адносіны між Лукашэнкам і Крамлём выйшлі на ўзровень пагрозаў смерцю».

У каментары Рубінава няма ніякіх пагрозаў смерці. Няма іх і ў заявах расійскага кіраўніцтва. Аўтар грунтуецца не на канкрэтных фразах, а на эмацыйным фоне, які сыходзіць ад канфлікту. І памятае, што постсавецкія кіраўнікі выкарыстоўвалі крайнія сродкі ў змаганні за ўладу.

Саакашвілі сапраўды не выключаў пагрозы сваёй фізічнай ліквідацыі ў часе расійска-грузінскага канфлікта.

Але ёсць адзін нюанс. Пасля трагічнай смерці Леха Качынскага ў Расіі любое іншае «здарэнне» з кіраўніком, які канфліктуе з Масквой, выглядала б крайне падазроным.

Лукашэнка адзіны не абвесціў жалобы па Качынскім, хоць, можа, павінен быць яму ўдзячны найбольш.

Падзяліцца навіной: 

←Они избивали за Родину

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика