Лукашэнка дражніць мядзведзя

Источник материала:  
15.07.2010 20:47 — Разное
Саакашвілі з’явіцца ў прайм-тайм на БТ. Нашто, здавалася б? Піша Андрэй Дынько.

Ніякага палітычнага і эканамічнага сэнсу Грузія для Беларусі не мае, як не меў Юшчанка ў момант адстаўкі. А Лукашэнка спецыяльна паехаў да яго і рассыпаўся ў кампліментах. Так і з Грузіяй. Праекты дастаўкі азербайджанскай нафты праз Поці і Адэсу? Яна пацячэ і без катыльёну з Мішыко.

Інтэрв’ю Саакашвілі выглядае як спроба справакаваць Маскву наламаць новых дроваў.

Лукашэнка нібы наўмысна акцэнтаваў у свой час сваю прыязь да Юшчанкі і цяпер — да Саакашвілі. смяротных ворагаў Масквы.

Для беларускай грамадскай думкі — гэта лідэры як лідэры. Але для Расіі гэта персоны нон грата, пераможцы нацыянальных рэвалюцый, якія вывелі краіны з-пад кантролю Масквы. Сам факт кантакту з імі ятрыць, разбурае прапагандысцкія схемы. І Крэмль, пачуўшы пра інтэрв’ю, вуснамі Грызлова адразу агрызнуўся.

Асабістыя сімпатыі? Для такога бітага ваўка як Лукашэнка сантыменты нічога не значаць. Тут ёсць палітычны разлік.

Лукашэнка правакуе Маскву на несяброўскія крокі, каб уласны курс на незалежнасць ад яе глядзеўся «вымушаным выбарам». Правакуе незаўважнымі для ўнутранае аўдыторыі метадамі.

Такім чынам прысыпляе пільнасць беларускага савецкага электарату. Маўляў, не я тармажу інтэграцыю — партнёр подлы, нячэсны.

Хітрую тактыку прыдумаў Лукашэнка, каб прывучыць савецкіх людзей да незалежнасці. Калі яна дае вынік, яна заслугоўвае павагі.
Падзяліцца навіной: 

←Россия в I полугодии увеличила добычу газа на 21,3%, нефти – на 2,8%

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика