Мяжу паміж Паўднёвай і Паўночнай Карэямі будуць ахоўваць робаты
Як паведамляе крыніца, робаты-паставыя здольныя самастойна весці назіранне за мяжой, а таксама выяўляць парушальнікаў і абстрэльваць іх. Машыны здольныя распазнаваць чалавека па цеплавому выпраменьванню, з дапамогай датчыку руху, а таксама па голасу.
Дадзенае рашэнне з"яўляецца часткай праграмы выпрабавання новых робатаў. У выпадку, калі эфектыўнасць новых памежнікаў будзе пацверджана, Паўднёвая Карэя сфармуе некалькі рабатызаваных падраздзяленняў для кантролю за дэмілітарызаванай зонай. Кошт аднаго робата складае $ 330 тыс. Зараз машыны нясуць баявое дзяжурства на пасце ў цэнтральнай частцы зоны.
Дэмілітарызаваная зона, створаная ААН у 1953 годзе, праходзіць у раёне 38 паралелі і аддзяляе абедзве Карэі адну ад адной. Апошнія некалькі гадоў яна з"яўляецца палігонам для выпрабаванні новых відаў узбраенняў.
korrespondent.net