Якая еўрапейская інтэграцыя патрэбна Беларусі?
Напісаў тэкст для сайта «Новай Еўропы» з нагоды нядаўняга візіта ў Беларусь еўракамісара Штэфана Фюле. Прыкра штораз глядзець, як літоўцы ці чэхі, якія быццам яшчэ ўчора былі з намі ў адной сацыялістычнай турме, цяпер прыяжджаюць у Беларусь на правах «еўрапейцаў», што наведваюць нейкую «суседнюю з Еўропай»
«Дарожная карта» рэформаў для Беларусі, «палітычныя рэформы ў абмен на размарозку еўрапейскай інтэграцыі» — чарговы шанец для краіны. Вельмі не хацелася б, каб гэты шанец зноў быў уладамі растранжыраны.
Еўрапейскі Звяз — рэч малапрыемная не толькі для рэжыма А. Лукашэнкі. Беларускім уладам не падабаецца тамтэйшая дэмакратыя і высокія патрабаванні што да правоў чалавека, а асабіста мне не падабаецца сацыяльная сістэма, якая кандаламі вісіць на прыватным прадпрымальніцтве і вырошчвае ў людзях тыпова сацыялістычную непрадуктыўную паразітарную цяплічную ментальнасць. Сучасная Заходняя Еўропа — гэта стагнацыя і павольнае выміранне.
Але
для Беларусі рэальны геапалітычны выбар стаіць, на жаль, паміж інтэграцыяй у Еўразвяз і інтэграцыяй з карумпаванымі еўразійскімі дыктатурамі. Захаванне нейкага «нейтралітэта» ў гэтых умовах — гэта наіўная ілюзія. І якім бы непрывабным ні быў ЕЗ, нацыянальныя інтарэсы Беларусі дыктуюць толькі адзін магчымы прыярытэтны вектар для Беларусі — на Захад.Беларускія ўлады маюць чарговы шанец зрабіць першы крок у гэтым кірунку.
Але як бы хацелася, каб Беларусь была выспай у Ціхім акіяне ці знаходзілася паміж ЗША і Канадай, а не між ЕЗ і Еўразіяй…
Візіт камісара па пытаннях пашырэння ЕЗ і Еўрапейскай палітыкі добрасуседства Штэфана Фюле і навіна пра дарожную карту рэформ, якая рыхтуецца для Беларусі, натхнілі задумацца над тым, якой хацелася б у ідэале бачыць еўрапейскую інтэграцыю Беларусі. Еўрапейская інтэграцыя, пераадоленне ізаляванасці краіны ад астатняга кантыненту — не толькі модны рэкламны слоган апазіцыі, але сапраўды актуальная патрэба, пытанне аб задавальненні якой адразу паўстане перад уладай пасля адстаўкі А. Лукашэнкі дый пачынае паўставаць і перад ім самім.
(…)
Нягледзячы на вонкавы шык, сённяшні ЕЗ — гэта павольна выміраючая бюракратычная канструкцыя ў стагнацыі, канструкцыя, якая, калі будзе працягваць развівацца
Індывідуальная свабода і адказнасць, прыватная прадпрымальніцкая ініцыятыва ды інаватыўнасць — гэтым рэчам куды лепей можна і трэба вучыцца ў ЗША ці нават саакашвілеўскай Грузіі, чым у разбэшчанай сацыяльнай абаронай сучаснай Заходняй Еўропы.
У прынцыпе, з палітычных разважанняў,
дзеля забеспячэння палітычнай незалежнасці Беларусі было б больш мэтазгодна імкнуцца да сяброўства ў НАТО, а не ЕЗ.Ёсць падставы меркаваць, што ідэальная канфігурацыя еўраінтэграванасці Беларусі складалася б з сяброўства ў Паўночнаатлантычным альянсе, асобных пагадненнях ЕЗ (прыкладам, у Шэнгенскім) і асабліва ўдзелу ў агульным еўрапейскім рынку, што ўключае краіны ЕЗ, Нарвегію, Ісландыю і Ліхтэнштэйн. Нарвежская мадэль дачыненняў з ЕЗ была б аптымальнай для Беларусі.
Пра ўдзел у агульным еўрапейскім рынку сказаў Фюле падчас свайго візіту, і гэта для Беларусі найбольш важнае, і да гэтага рэальна было б імкнуцца, калі найважнейшай здачай зрабілася дыверсіфікацыя рынкаў для беларускага экспарту.
Геапалітычныя рэаліі, аднак, такія, што сяброўства Беларусі ў НАТО ў агляднай будучыні, на жаль, ёсць ледзьве магчымым
(пагроза чаго не стаіць перад Нарвегіяй), якія, канечне ж, горшая альтэрнатыва нават у параўнанні з брусельскім чынавенствам.
Цікава, што імавернаму сяброўству Беларусі ў ЕЗ, між іншым, на словах не пярэчыць нават Расія: «Против вступления (…) даже Белоруссии в Европейский Союз трудно
ЕЗ мае прыадчыніць дзверы для беларускага ўраду, якому даецца чарговы шанец штось зрабіць у адпаведнасці з беларускімі нацыянальнымі інтарэсамі, а менавіта праводзіць канкрэтныя пакрокавыя дэмакратычныя пераўтварэнні ў абмен на канкрэтныя крокі ў набліжэнні да еўрапейскага рынку. Надзея на тое, што ўрад павядзе сябе ў адпаведнасці з нацыянальнымі інтарэсамі, як і ў мінулыя разы, памрэ апошняю.
Алесь Чайчыц