Пра драбязу і пра надзею
Зусім мала калег майго бацькі па саюзе прыйшлі на тую вечарыну. Вы сказалі пра яго цёплыя словы, падзяліліся добрым успамінам. Вы, напэўна, ведаеце, што тата да скону жыцця любіў Вас як паэта і паважаў як асобу. Я ж, павінен прызнацца, нейкі час меркаваў, што ён крыху перабольшвае. Але мой бацька не памыляўся ў людзях.
Не буду хаваць: калі Вы, будучы старшынём СБП, апынуліся побач з Лукашэнкам, было неяк дзіўна і непрыемна гэта бачыць. Адразу стала ясна, што дабром справа не скончыцца. Пасля быў скандал вакол часопіса «Крыніца», Ваш ад’езд у Польшчу і Фінляндыю. Шмат каму і шмат чаго было тады незразумела. Ясна было адно — вам тады было вельмі няпроста. Але тыя выпрабаванні, відавочна, толькі загартавалі Вас.Не хачу прыпадабняцца да таго хлопчыка, што корпаўся ў сябе ў носе. Пабачыўшы яго, Сяргей Ясенін напісаў імправізацыю: «Ковыряй, ковыряй, мой милый, Сунь туда пальчик весь. Только с ентою страшною силой В душу ко мне не лезь» (цытую па памяці).
Наша апазіцыя, а таксама творчая інтэлігенцыя, не кажучы пра шматлікі кантынгент карыстальнікаў інтэрнэта — ананімных каментатараў любіць не тое што ў душу лезці. Яны ведаюць усіх як аблупленых, і ўсе нашы сапраўдныя ці прыдуманыя грахі спяшаюцца вываліць у сеціва, каб публічна запэцкаць брудам. Гэта яшчэ раз паказала нядаўняяАдныя і тыя пытанні — адкуль грошы, ці не Масква іх плоціць, хто ты такі? Як трапна Вы сказалі, большасць цікавіць драбяза ў чужых кішэнях.
Але што узяць з людзей, якія даўно пазбавіліся надзеі на змены да лепшага (найперш, ва ўласным жыцці) ды выліваюць сваю фрустрацыю на старонкі інэта? Мне падаецца, што за апошні час Вам, Вашай дзейнасцю, кампаніяй «Гавары праўду» удалося многім вярнуць надзею. У тым ліку — асабіста мне.
Ведаю, што большасць маіх і Вашых калег — журналістаў і літаратараў (пра палітыкаў увогуле не кажу) з гэтым цверджаннем катэгарычна не пагодзяцца. Убачаць у гэтым нейкія хітрыкі, чарговую змову, заказ. Хоць, дальбог, нічога падобнага тут няма.
Як і Вы, я маю гонар належаць да Беларускага
У тыя дні, калі Вы апынуліся за кратамі, Рада
Гэта тая Расія (магчыма, яе парэшткі), у любові да якой Вы не аднойчы прызнаваліся. І якая не мае ніякага дачынення да Крамля, дуумвірата, канала НТВ і ўсяго іншага.
«Наша Ніва» ў той час змясціла маю караценькую нататку, дзе я згадаў «Жыць не па ілжы» Салжаніцына. Справа не ў падабенстве назваў яго знакамітага артыкула і цяперашняй кампаніі «Гавары праўду».
Тады,
уА пачыналася ўсё з таго, пра што і Вы сёння кажаце — са слова праўды.
Большасць з тых, хто згаданы вышэй, не любілі гучных словаў пра свабоду, праўду і г.д. Не любіце гэтага, мне падаецца, і Вы (Хоць, безумоўна, валодаеце словам). Вы ўпарта несяце ношу, якую
У мяне такое адчуванне, што
Вы сёння працягнулі руку ўсім, хто жадае перамен і гатовы нешта для гэтага зрабіць. Што б там ні было наперадзе, я працягваю руку насустрач.Віталь Тарас