Спякота
12.07.2010
—
Разное

У Мінску 13 ліпеня пераменная воблачнасць. Ноччу без істотных ападкаў, днём кароткачасовы дождж, магчыма навальніца. Вецер усходні 4—9 м/с, пры навальніцы парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 19—21°С, днём плюс 30—32°С.
У наступныя двое сутак, 14—15 ліпеня, па рэспубліцы чакаецца пераменная воблачнасць. 14 ліпеня па паўднёва-заходняй палове кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Вецер усходні 4—9 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 16—23°С, днём плюс 28—34°С, месцамі па Гомельскай вобласці да плюс 35°С.
15 ліпеня ў паўднёва-заходніх раёнах кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Вецер паўднёва-ўсходні 3—8 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 16—23°С, днём плюс 29—34°С, месцамі па ўсходзе да плюс 36°С.
14 ліпеня ў Мінску пераменная воблачнасць. Кароткачасовы дождж, магчыма навальніца. Вецер усходні 4—9 м/с, пры навальніцы парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу каля плюс 20°С, днём плюс 30—32°С.
Крынiца: Народная Воля