У Беларусі на наступным тыдні будзе горача
На наступным тыдні ў Беларусі будзе пераважаць гарачае надвор’е, паведаміла галоўны сіноптык Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Вольга Фядотава.
Яна адзначыла, што павышэнне тэмпературы беларусы адчуюць ужо ў гэтыя выходныя. Аднак у суботу, 10 ліпеня, пад уплывам маларухомага атмасфернага фронту чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор’е. Ноччу ў асобных раёнах рэспублікі, а днём месцамі ў Віцебскай, Мінскай, Магілёўскай і Гомельскай абласцях пройдуць кароткачасовыя дажджы, навальніцы. У ранішнія гадзіны месцамі згусціцца туман. Вецер паўночны, умераны. Тэмпература паветра ноччу складзе 13–19 градусаў. Днём слупок тэрмометра пакажа 24–29 градусаў цяпла.
У нядзелю Беларусь апынецца ва ўладзе напоўненага міжземнаморскім цяплом Азорскага антыцыклону. Будзе пераважаць малавоблачнае надвор’е без ападкаў. Вецер паўночны, слабы. Тэмпература паветра ноччу складзе ад 15 да 22 градусаў цяпла. Удзень слупок тэрмометра дасягне адзнакі 27–33 градусы.
Гарачае надвор’е захаваецца і на наступным тыдні. З панядзелка, 12 ліпеня, дзённая тэмпература паветра будзе вагацца ад 27 да 33 градусаў вышэй за нуль. Значных ападкаў у гэтыя дні не чакаецца. Толькі часам у паўднёвых раёнах магчымы кароткачасовыя дажджы і навальніцы. Ліпеньскія ночы будуць цёплыя — ад 17 да 23 градусаў, дні — гарачыя, калі тэмпература паветра складзе 27–33 градусы.
На думку галоўнага сіноптыка Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, гэта лета будзе шчодрым на цяпло. Ёсць верагоднасць, што 14–15 ліпеня месцамі ў
БелТА