Валеры Казакоў: Трэба ісці ў Гаагу, а не вякаць на тэлеканалах

Источник материала:  
08.07.2010 14:10 — Разное
Валеры Казакоў з’яўляецца адным з найбольш уплывовых беларусаў у Расіі. Ён чыноўнік, які працуе ў Адміністрацыі прэзідэнта Расіі, памочнік паўнамоцнага прадстаўніка прэзідэнта Расіі ў Сібірскай федэральнай акрузе. Сп.Казакоў згадзіўся адказаць на некалькі пытанняў адносна бягучых беларуска‑расійскіх дачыненняў.

«Наша Ніва»: Глядзелі «Хроснага бацьку» па НТВ? Якое ўражанне?

ВК: Дык нічога новага гэтым фільмам не сказалі.

«НН»: Дык афіцыйнаму Мінску не крыўдзіцца за гэта на Расію?

ВК: Навошта? Каб там была праўда, а то… Калі ёсць канкрэтныя доказы ў справе зніклых, то трэба ісці ў Гаагу, а не вякаць на тэлеканалах. На жаль, зніклі людзі, але патрэбнае дасканальнае расследаванне справаў. Дрэнна, канечне, што Дзіму [Завадскага — «НН»] не знайшлі… Фільм брудны не толькі для лідэра Беларусі, але і для Мядзведзева.

«НН»: Чаму?

ВК: Бо калі тэлеканал можа абразіць аднаго прэзідэнта, то можа і іншага. Уявіце, калі падобны сюжэт з’явіцца пра Абаму ці некага іншага. Гэта недапушчальна. Палітыка — гэта вялікая гульня. Магчыма, як казаў адзін амерыканскі палітолаг, шахматная, але яна мусіць весціся па канкрэтных правілах.

«НН»: А нейкі працяг гэтая інфармацыйная атака на Лукашэнку будзе мець?

ВК: Думаю, не. І расійскае кіраўніцтва, калі спатрэбіцца, то скажа, што не бачыла гэты фільм, нічога пра яго не чула. А НТВ прыватны тэлеканал, які належыць «Газпрому».

«НН»: Дык які Ваш прагноз?

ВК: Я думаю, што ўсё ўляжацца цягам некалькіх тыдняў. І гэтая «паганка» забудзецца. Мудрасць беларускага і расійскага кіраўніцтва — яна ж не такая павярхоўная, як многім гэтага хацелася.


Гутарыў Зміцер Панкавец

←Китай объявил о введении налога с продажи нефти и нефти

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика