Лявонаў: Я працаваў бы толькі на расейскія грошы
06.07.2010 22:43
—
Разное
Калі Расея будзе рабіць стаўкі, то зробіць гэта так, што камар носа не падточыць, спадзяецца Васіль Лявонаў, былы міністр сельскай гаспадаркі.
З інтэрв’ю газеце «Народная воля»
— Многія прэтэндэнты ў прэзідэнты спрабуюць звярнуць на сябе ўвагу Масквы ў надзеі не толькі на маральную, але і на фінансавую падтрымку. Як думаеце, на каго паставіць Масква?
— Калі Расея будзе рабіць стаўкі, то зробіць гэта так, што камар носа не падточыць. Ніхто і ніколі не скажа ўголас, што гэта стаўка прэм’ера або расейскага прэзідэнта. Грошы, атрыманыя з Расіі, могуць пайсці на Кіпр, вярнуцца праз Польшчу, і ніхто канцоў не знойдзе.
— Гэта значыць, вы не адмаўляеце, што
— Гэтага нельга адмаўляць. Я б, напрыклад, не стаў працаваць на заходнім рэсурсе, і калі б працаваў, то толькі на расейскім.
З інтэрв’ю газеце «Народная воля»