Ватыкан дазволіў раскапаць магілу мафіёзі на сваёй тэрыторыі
06.07.2010 10:23
—
Разное
Ватыкан выдаў дазвол італьянскім уладам на раскапванне магілы былога кіраўніка мафіёзнага клана Magliana Энрыка дэ Педыса. Ён быў застрэлены ў 1990 годзе ў Рыме і пахаваны ў храме святога Апалінарыя на тэрыторыі Ватыкана.
Ускрыццё магілы мафіёзі з"яўляецца адным з этапаў пошуку Эмаўнуэлі Арланда, якая ў 1983 годзе ва ўзросце 15 гадоў знікла без вестак.
У 2005 годзе невядомы патэлефанаваў у тэлешоў у Італіі і заявіў, што сакрэт знікнення Арланда знаходзіцца ў магіле мафіёзі дэ Педыса.У далейшым яго атрымалася ідэнтыфікаваць як сына аднаго з былых членаў клана Magliana.
Па справе знікнення Арланда паліцыя таксама падазрае былога кіроўцу дэ Педыса, яго каханку, а таксама двух членаў кіраванай ім групоўкі.
«Газета.Ru»