Артура Фінькевіча заблакавалі ў кватэры невядомыя ў цывільным

Источник материала:  
05.07.2010 — Разное
Артура Фінькевіча заблакавалі ў кватэры невядомыя ў цывільнымЛідэр руху “Маладая Беларусь” Артур Фінькевіч і рэгіянальная каардынатарка руху Наста Машчава знаходзяцца ў кватэры дзяўчыны.Артур Фінькевіч паведаміў, што каля пад'езду дома Насты іх чакалі людзі ў цывільным. Як толькі маладыя людзі зрабілі некалькі крокаў, з машыны выбеглі людзі ў цывільным і кінуліся да іх. Наста з Артурам ледзь пасьпелі забегчы дадому, як невядомыя пачалі грукаць у зачыненыя дзьверы.  

Артур Фінькевіч і Наста Машчава знаходзяцца ў кватэры Насты ў доме што на вуліцы Алтайскай. Невядомыя пэрыядычна націскаюць на ручку дзьвярэй кватэры. Каля пад'езду яшчэ знаходзяцца людзі ў цывільным, каб затрымаць актывістаў.

Артур Фінькевіч зьвязвае іх дзеяньні з тым, што ў хуткім часе мае адбыцца зьезд актывістаў руху “Маладая Беларусь”.

Напрыканцы 2009 году Артура Фінькевіча схапілі невядомыя каля пад'езду дома, закінулі ў машыну і адвезьлі за Валожын. Там у хлопца адабралі мабільны тэлефон, грошы і ўсё, што было ў кішэнях, а самога выкінулі з машыны ў снег.
Крынiца: Народная Воля

←Студэнта пакаралі за нацыянальныя сьцягі

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика