Мілінкевіч: Польшча будзе працягваць палітыку падтрымкі дэмакратыі ў Беларусі

Источник материала:  
05.07.2010 11:59 — Разное
Аляксандр Мілінкевіч сардэчна віншуе Браніслава Камароўскага ў сувязі з перамогай на выбарах прэзідэнта Польшчы.

Лідэр Руху «За Свабоду» шчыра зычыць поспехаў у рэалізацыі выбарчай праграмы, а таксама ў дзейнасці на карысць свабоды і салідарнасці, пабудовы нацыянальнай еднасці і згоды ў краіне, з якой Беларусь лучаць супольныя славутыя гістарычныя, культурныя і палітычныя повязі.

«Перакананы, што Польшча будзе працягваць палітыку падтрымкі дэмакратыі ў Беларусі, а таксама яе незалежнасці і еўрапейскай інтэграцыі.

Такая палітыка, без сумневу, ёсць найлепшай інвестыцыяй у будучыя прыязныя і добрасуседскія адносіны паміж нашымі народамі», − гаворыцца ў віншавальным лісце Аляксандра Мілінкевіча да Браніслава Камароўскага.


Прэс‑служба Руху «За Свабоду»

←Вампір стаў прычынай ДТЗ

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика