Аперацыя кастрацыя

Кастрыраваная скульптура ля ўваходу ў аквацэнтр.

Вяртанне чэлеса на месца.

Агнешка Вольская радая наданню скульптуры першапачатковага выгляду.

Пан Януш паспрыяў адкрыццю у горадзе аквацэнтра і каб неяк аздобіць новы спартовы аб’ект, вырашыў замовіць у мясцовай мастачкі скульптурную кампазіцыю.
Маладая мастачка — Агнешка Вольская — замову выканала і перад будынкам новага аквацэнтра паўстала кампазіцыя ў выглядзе мужчыны і жанчыны, якія выконваюць атлетычныя практыкаванні.
На задуму пані Вольскай, атлеты былі аголенымі. Такі мастацкі крок і выклікаў абурэнне прэзідэнта Кубіцкага. Пабачыўшы на ўрачыстым адкрыцці скульптур мужчынскі чэлес, Я.Кубіцкі загадаў скульптарцы яго прыбраць. Агнешка Вольская пагадзілася, аднак гісторыя з кастрацыяй скульптуры хутка трапіла ў польскія цэнтральныя СМІ.
Кубіцкі нечакана прачнуўся знакамітым, аднак вядомасць гэтая была і застаецца для яго не зусім жаданай. Пасля мноства кпінаў прэзідэнт Зялёнай Гуры вырашыў вярнуць чэлес на месца. І нават пачаў раздаваць інтэрв’ю, у якім адмаўляў свой удзел у кастрацыі прадмета мастацтва. Аднак позна. Яго далейшая палітычная кар’ера будзе неразрыўна звязаная з кастрацыяй скульптуры.
АП