Як не набраць вагі ўлетку?

Источник материала:  
05.07.2010 10:32 — Разное

Як не набраць вагі ўлетку?

Наша мэта за лета — пахудзець ці прынамсі не набраць залішняе вагі. Добрыя навіны: летняя паравіна — цудоўная нагода, каб растрэсці збытак кілаграмаў. Па-першае, улетку дадаюцца светлыя гадзіны, якія спрыяюць вылучэнню сератаніну. Гармон сератанін не толькі паляпшае настрой, але і нішчыць пачуццё голаду. Не забудземся таксама на спёку, якая знеахвочвае есці, а таксама заахвочвае пераходзіць на лёгкую ежу.

1. Варта есці гародніну. Балазе ўлетку яе шмат. Гародніна, акрамя вітамінаў і мінералаў, прыводзіць да пачуцця насычанасці і забяспечвае цела неабходнымі вадкасцямі. На аснове садавіны можна будаваць увесь летні рацыён з дадаткам яйкаў/тунца/нятлустага сыру. У дадатак, у летні перыяд агурок, палачку морквы або памідоркі «Шэры» можна выкарыстоўваць у якасці лёгкага перакусона замест шакаладкі ці печыва.

2. Варта есці садавіну (але не перабольшваць). Улетку з"яўляецца шмат садавіны, багатай вітамінамі і мінераламі. Разам з тым, любая садавіна, нават вадзяністы кавун, змяшчаюць вялікую колькасць цукру. Варта абмежаваць прыём садавіны да 2-3 заходаў на дзень (не менш, але і не больш). Выціскаючы сок з пладоў саду, варта памятаць, што такі сок мае такую ж харчовую каштоўнасць, як і садавіна, якая пайшла на яго. То бок шклянка апельсінавага соку, выціснутая з 4 сярэдніх апельсінаў, даволі-такі каларыйнае пітво. У дадатак, сок амаль не змяшчае валокнаў, якія даюць арганізму пачуццё насычанасці.

Дарэчы, улетку часта здараецца так, што мы цягнемся па садавіну, бо хочам «асвяжыць рот». Гэта прыкмета, што мы сасмяглі, і таму не след есці замест таго каб піць.

3. Шведскі стол — не прычына для пераядання. Падчас паездак за мяжу ў гатэлі, дзе стабільны распарадак прыёму ежы, варта ўстрымацца ад вялікіх і тлустых порцыяў. Пажадана задаволіцца адным на дзень прыёмам мяса або рыбы. Іх варта спажыць у аздобе свежай або тушанай гародніны. У дадатак, ніколі не сорамна запытацца ў гатэльных кухараў пра адсотак тлушчу ў кожнай порцыі, які працэс гатоўкі прайшла кожная страва і да т.п.

4. Ідэальныя ўмовы для спорту. Доўгія светлыя гадзіны і прыязныя пагодкі варта напоўніцу выкарыстаць для заняткаў спортам. Трэба памятаць, што заняткі бегам, хадзьбою або плаваннем прынясуць жаданы эфект для вашага цела толькі калі тыя заняткі прадоўжацца прынамсі паўгадзіны.


Ліза Кавальчык

←За апошнія суткі ў Мінску выпала палова ліпеньскай нормы ападкаў

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика