Беларусь як зала чакання
![]() |
фота Біла Крэндала |
Я здымаў у Беларусі з 2000 году. Спачатку мной кіравала простая цікавасць да гэтага месца, што нібыта затрымалася ў савецкім часе. Але калі я пражыў там даўжэй, спрабуючы глыбей прааналізаваць сітуацыю, я зразумеў, што асноўнае пытанне — у ідэнтычнасці, а менавіта ў тым, што гістарычна няўстойлівае разуменне Беларуссю нацыянальнай ідэнтычнасці ў значнай ступені спрычынілася да таго, што яна ідзе курсам
Цяпер на ўсходзе беларусы бачаць расійскі хаос, на захадзе — ЕС, што ўвесь час пашыраецца. Многім не падыходзіць ні адна з гэтых мадэляў. Некаторыя незадаволеныя цяперашнім дыктатарскім рэжымам, а іншыя баяцца зменаў і ў нейкай ступені прымаюць стан рэчаў. Апазіцыя даволі слабая, так што нейкіх рашучых дзеянняў дзеля зменаў не назіраецца.
Адзін малады чалавек сказаў мне, паказваючы на сваю галаву: «Тут мы ўсё яшчэ ў СССР». Але часта ўжываны цэтлік «застылыя ў часе» не зусім слушны. Усё мяняецца, проста
Падчас аднаго візіту я сфатаграфаваў сціплую жанчыну, апранутую ў нешта накшталт традыцыйнага адзення, што чакала адна ў цёмным, амаль пустым пакоі. Схіліўшы галаву, але толькі злёгку, яна не выглядае вартай жалю. Яна стаіць далёка ад адзіных дзвярэй, выхад праз якія часткова перагароджаны. Праз іх ідзе святло, але невядома, што там, звонку. Жанчына, падаецца, засяроджана глядзіць у сябе, нерашучая, не робячы
Для беларусаў туман гісторыі яшчэ не рассеяўся. Яны разумеюць, што час зменаў надыдзе тады, калі надыдзе. А яны пакуль чакаюць і жывуць.
***
Біл Крэндал — фатограф з Вашынгтона, акруга Калумбія. Пра яго працу можна больш даведацца на www.billcrandall.com і www.facebook.com/metrocollective.
Біл Крэндал