Марыну Коктыш выклікаюць у КДБ

Источник материала:  
01.07.2010 — Разное
Марыну Коктыш выклікаюць у КДБНамесніцу галоўнага рэдактара «Народнай волі» сёння ў 10.00 запрашаюць на допыт у следчае ўпраўленне КДБ да старшага следчага Паўла Чарняўскага ў якасці сведкі па крымінальнай справе № 10068930031. Пра гэта гаворыцца ў пісьмовай позве, якую 30 чэрвеня ўвечары прынеслі журналістцы дахаты.Раней у тэлефоннай размове следчы патлумачыў, што гаворка ідзе пра справу старшай следчай па асабліва важных справах Генеральнай пракуратуры Святланы Байковай, якую затрымала КДБ і якая з сакавіка ўтрымліваецца пад вартай

Паўтара тыдні таму Марыну выклікалі на размову па тэлефоне, але яна заявіла, што будзе чакаць афіцыйнай позвы.

«У мяне былі публікацыі ў „Народнай волі“ на гэтую тэму, але ўсе яны грунтаваліся на адкрытай інфармацыі, атрыманай ад адваката Байковай», — падкрэсліла журналстка ў гутарцы з прэс-службай БАЖ.


Крынiца: Нродная Воля

←Сеть должна быть чистой

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика