Інтэлектуалы: Не дапусціце варварства з царквой у Навагрудку!
Барысаглебская царква ў Наваградку. Помнік, гісторыка-культурная каштоўнасць 1-й катэгорыі. Фота Змітра Міхневіча.
Цыбуліны ўжо вырабленыя. Фота Змітра Рагачова.
У сродкі масавай інфармацыі,
У Беларускі Экзархат Расейскай Праваслаўнай Царквы,
Усім сумленным беларускім праваслаўным вернікам,
У Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь
Таварыства аховы помнікаў паведаміла пра рэканструкцыю Барысаглебскай царквы
Гэта ня першы выпадак вандалізму і барабарства, што пад выглядам рэканструкцыі культавых збудаваньняў дэманструе РПЦ у Беларусі. Гэтак, на будынку дамініканскага касьцёла, помніка эпохі Барока XVII ст. у Клецку, што перададзены цяпер пад царкву, самавольна быў пастаўлены
Нявечацца ня толькі колішнія каталіцкія ці ўніяцкія храмы, а ўжо й самыя праваслаўныя, перарабляюцца на расейскі капыл.
Царкоўнымі ўладамі быў разбураны Малы гасьціны двор XVIII стагодзьдзя ў Менску, пл. Свабоды, 19–21 і многія іншыя помнікі гісторыі і культуры Беларусі. Гэткая практыка сталася ўжо нормаю.
Лічым сваім маральным абавязкам апэляваць да грамадзянскай і культурніцкай супольнасьці краіны з мэтаў выказаць рашучы пратэст супраць антыкультурнай, антыбеларускай дзейнасьці РПЦ. Зьвяртаем таксама ўвагу на тое, што разбурэньне аўтахтоннай культуры і беларускіх гістарычных помнікаў — адна з праяваў тыповай каляніяльнай палітыкі, што расейскія ўлады ажыцьцяўлялі цягам некалькіх мінулых стагодзьдзяў у акупаванай і далучанай да імпэрыі Беларусі. Цяпер гэтую палітыку працягвае РПЦ. Мы патрабуем спыніць разбурэньне нашай спадчыны!
Алесь Анціпенка, філёзаф, Сяргей Харэўскі, гісторык культуры Ірэ