Па Вільні будзе ездзіць беларускі тралейбус «Вітаўт» + фота
29.06.2010 13:32
—
Разное
На гэтым тыдні ў сталіцу Літвы прыбудзе новы мінскі тралейбус «Вітаўт», салон якога абсталяваны не толькі месцамі для інвалідаў і бацькоў з маленькімі дзецьмі, але і асобнымі пляцоўкамі для раварыстаў.
Паводле delfi.lt
Здымак Сяргея Серабро, Народныя навіны Віцебска. |
Зараз віленскі парк налічвае 320 тралейбусаў, аднак, на думку яго дырэктара Ромулдаса Стрышкі, 200 з іх трэба замяніць, прынамсі, мяняць па 30‑40 на год.
Набытыя 4 гады таму польскія тралейбусы «Салярыс»каштавалі па 1,4 млн. літаў (1,5 млн рублёў», «Вітаўт», у залежнасці ад курсу даляра, будзе каштаваць парадку 600 000 літаў (650 млн рублёў).
Паводле віцэ‑мэра Вільні Ромаса Адамавічуса, на вуліцах сталіцы збіраюцца выпрабаваць не толькі беларускі «Вітаўт», але і тралейбусы іншых вытворцаў.
Гораду гэта нічога не будзе каштаваць, бо звычайна фірмы самі прапануюць выпрабоўваць машыны, каб патэнцыйныя пакупнікі маглі адчуць, ці падыходзіць транспартны сродак.
Паводле delfi.lt