У Мінску гарэў Парк высокіх тэхналогій

Источник материала:  
28.06.2010 — Разное
На тэрыторыі Парка высокіх тэхналогій у Мінску адбыўся пажар. Мінакі заўважылі густы чорны дым, які падымаўся з вокнаў будынка ПВТ па вуліцы Акадэміка Купрэвіча.

У офісе кампаніі EPAM Systems, якая месціцца ў ПВТ, Еўрарадыё паведамілі, што прычынай пажару сталі будаўнічыя работы, якія праходзілі ў двары будынка: «У арцы ў нашым будынку працуюць будаўнікі. І быццам бы яны падпальвалі смалу для сваіх мэтаў. І крыху зачапілі наш шлагбаўм. Гэта было ўжо ўнутры, на тэрыторыі. Шлагбаўм пашкоджаны».

Па стане на 11:00 пажар лакалізаваны, пацярпелых няма.

←Дажджы скончыліся

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика