Стартуе саміт "Вялікай дваццаткі"

Источник материала:  
25.06.2010 — Разное
Лідэры краінаў "Вялікай дваццаткі" зьязджаюцца на саміт у Таронта.Мяркуецца, што галоўным матывам сустрэчы стане дыскусія аб эканамічных пакетах па стымуляваньні эканомікі.

ЗША настойваюць на тым, каб краіны сьвету не скарачалі антыкрызісных праграмаў бюджэтных уліваньняў.

Краіны Эўразьвязу, якія церпяць ад крызісу дзяржзапазычанасьці, наадварот плянуюць скарачэньне бюджэтных выдаткаў, нягледзячы на пагрозу аднаўленьня рэцэсіі.

Расея прапануе зацьвердзіць сыстэму глябальнай каардынацыі бюджэтнай палітыкі. Прэзыдэнт Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў, на сустрэчы са сваім амэрыканскім калегам Баракам Абамам, указаў на тое, што пагроза дэфолту некаторых эўрапейскіх краін стварыла расейскім кампаніям цяжкасьці ў залучэньні сродкаў з фондавых біржаў.
←Лукашенко: Для газового конфликта абсолютно не было причин

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика