Вяртанне ў Белоруссию

Источник материала:  
24.06.2010 10:19 — Разное
Гэта прыўкраснае здарылася з намі 23 лістапада 2009 года.

«Беларусь, и я настаиваю именно на таком произнесении названия нашего братского государства, это действительно самостоятельное государство... Я-то как раз говорю так, как называется ваша страна в ООН» -- гэтак Мядзведзеў адказвае нашым журналістам, калі тыя прапануюць называць нас дакладна, бо «нашая краіна называецца Беларусь. Менавіта так, восем літар, чацвёртая «а», напрыканцы – «мяккі знак».

На прэзідэнцкім сайце kremlin.ru аніводнага разу да 23 лістапада краіна мая не называлася «Беларусь». Белоруссия - і ніякіх мяккіх знакаў! Але затое з таго дні мы чотка Беларусь. Без варыянтаў. І гэта прыемна.

Нават мінулатыднёвая гэтая нядобрая сустрэча 15 чэрвеня Мядзведзева і старшыні праўлення «Газпраму» Аляксея Мілера, дзе працытую вам сайт прэзідэнта Расіі «обсуждались условия погашения задолженности РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ по расчётам за российский газ». Мы ўсё яшчэ Беларусь. Гэта галоўнае!

Але далей з табой, Расія, здараецца гэта.

21 чэрвеня на крамлёўскім сайце чытаем: «Дмитрий Медведев поручил главе «Газпрома» Миллеру ограничить поставки газа в БЕЛОРУССИЮ и продолжить переговоры по погашению задолженности за поставленный ранее российский газ».

22 чэрвеня «президент России дал все необходимые указания, в том числе руководству компании «Газпром», в связи с решением БЕЛОРУССИИ перекрыть транзит российского газа в Европу».

Справа вось у чым, Расія. Беларусь па пазыках сваіх разлічыцца. З Белоруссией у цябе праблемы будуць. Белоруссия яна такая, я ведаю! Яшчэ ведаю цяпер, што значыць для цябе гэтае слова «Белоруссия».


malishevsky.livejournal.com

←«Белтелеком» откупился 50% скидкой. Монополия остается

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика