Піншчыну ледзь не заліло — там выпала 60% месячнай нормы ападкаў

Источник материала:  
22.06.2010 12:53 — Разное
Каля 60% месячнай нормы ападкаў выпала днём 21 чэрвеня ў паўднёва‑ўсходніх раёнах Брэсцкай вобласці.

Паводле звестак meteoinfo.by, у Пінску зарэгістравана 45 мм ападкаў (61%), а ў раёне метэастанцыі «Палеская» — 46 мм (59%), або 45—46 літраў вады на квадратны метр тэрыторыі. 22 мм ападкаў адзначана ў Стоўбцах (29%).

Розніца максімальных дзённых тэмператур перавысіла 16 градусаў (ад 14,1 у Гродне да 30,5 у Гомелі). Напярэдадні днём яна была крыху большая за 10 градусаў (18,8 у Гродне, 28,9 у Жлобіне). У Мінску з‑за воблачнасці і дажджу паветра прагрэлася менш, чым меркавалася — да 22,6 градуса пры прагнозе 25—27.

Прычынай тэмпературных кантрастаў і моцных ападкаў стаў маларухомы атмасферны фронт, які ў хуткім часе будзе вызначаць надвор’е ў краіне. Такая ж карціна назіралася ў пачатку мая.


БелаПАН

←Цыгана пасадзілі на восем гадоў

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика