Сёння пачынаецца астранамічнае лета

Источник материала:  
21.06.2010 10:41 — Разное
Астранамічнае лета наступіць сёння ў 14 гадзін 28 хвілін паводле мінскага часу.

Гэты дзень стане самым доўгім у годзе, а ноч з 21 на 22 чэрвеня — самай кароткай. Даўжыня дня складзе 17 гадзін 7 хвілін. Сонца ўзышло ў 4 гадзіны 38 хвілін, а закоціцца за небасяг ажно ў 21 гадзіну 45 хвілін. У народзе пра дзень летняга сонцастаяння казалі «сонца — на зіму, а лета — на спякоту», бо з гэтага моманту сонца змяняе свой рух на адваротны.

***

Беларускія сіноптыкі адзначаюць, што ў Беларусь зноў прыйдзе спякота, з сённяшняга дня пачне паступаць вельмі цёплы паветра з поўдня еўрапейскай часткі Расіі. Днём паветра прагрэецца да 22‑29 градусаў, па ўсходзе краіны чакаецца плюс 30‑32 градусы. Месцамі пройдуць кароткія летнія дажджы з навальніцамі.

Пачатак кожнага часу года мае дакладную астранамічную мяжу. Так, у дзень вясновага раўнадзенства ў свае законныя правы ўступае вясна, у дзень летняга сонцастаяння — лета і г.д.

І такое дзяленне больш адпавядае надвор’ю, чым каляндарнае.

Астролагі сцвярджаюць, што ў дні сонцастаяння і раўнадзенства многія людзі адчуваюць моцныя павевы новага жыцця, новых магчымасцяў і хваляванняў перад пераменамі. Сонца ў гэты час вылівае на Зямлю самую дынамічную энергію, таму добра пачынаць буйнамаштабныя праекты або развіваць пяпарэднія.


Паводле БЕЛТА

←Президент «помилует» проблемные кредиты

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика