10 галоўных беларускіх песень пра футбол
Drum Ecstasy10. J:морс — «Так-цік-так»
Адзін з галоўных беларускамоўных гітоў каманды Ўладзімера Пугача па сэнсе дачыненьня да футболу ня мае. Затое кліп Вячаслава Мядзьведзева і Алены Бартлавай на гэтую песьню дэманструе ўсю любоў музыкантаў да гэтага віду спорту. Па сюжэце
Пугач разам з сваімі сябрамі зьязджаюць з гораду, каб паганяць нешта падобнае на мяч на ўзбярэжжы Менскага мора.9. Контра да Банда — «Про футбол»
Першы беларускі гіп-гоп гімн футболу запісаў гомельскі праект на чале зь Сяргеем Пархоменкам (тады яго ведалі па мянушцы «Дыез»). Песьня «Про футбол» увайшла ў дыск каманды «Рифмотит» (2001). Цікава, што да свайго выбуху, які накрые тэрыторыю Беларусі, Расеі ды Ўкраіны, Сярога запіша яшчэ адну песьню пра футбол — «За Шахтёр!» (2003) з прадказаньнем-прысьвячэньнем будучаму ўладальніку кубка Беларусі (2004) і чэмпіёну Беларусі (2005). «Опять они играют грубо, это был стопроцентный фол, какой жёсткий футбол, какой накал страстей, мне нужен валидол, и похоже, что у тренера шок-нокаут, но он берёт тайм-аут», — пяе гомельскі рэпэр.
Зь Сярогі яўна выйшаў бы добры спартовы камэнтатар.8. IQ48 — «Гимн болельщиков клуба „Шахтёр“ (Солигорск)»
Пераможцы «Басовішча-2003» запісалі песьню для ўладальнікаў Кубка Беларусі — 2004. Песьня IQ48 была прызнаная лепшай на конкурсе на лепшы гімн, што абвесьціў клюб. Музыкі сыгралі кампазыцыю на ўшанаваньні ў Салігорску. «Было шмат дзяцей са сьцяжкамі, патасу, нагадала сталінскія часы, але было весела. Тады мы першы і апошні раз гралі пад фанаграму», — узгадвае гітарыст IQ48 Яўген Бузоўскі. Самі ўдзельнікі гурта — даўнія аматары футболу, намагаюцца не прапускаць ніводнага сур’ёзнага матчу па тэлебачаньні. Цікава, што
за атрыманы ад «Шахцёра» ганарар музыкі запісалі свой дэбютны альбом «Вар’яты».«Шахцёр» увогуле самы «музычны» клуб Беларусі. Гімны для салігорскай каманды акрамя IQ48 і Сярогі запісвалі таксама Якаў Навуменка, гурт «J:морс» і салісты дзяржаўнага канцэртнага аркестра Беларусі Натальля Тамела і Дзьмітры Сяргееў.
7. Сузор’е — «Вперёд, „Динамо“»
Песьня, напісаная на хвалі эйфарыі пасьля перамогі менскага «Дынама» ў чэмпіянаце СССР у 1982 годзе. «Тое нельга было лічыць нечым каньюктурным, хутчэй песьня была душэўным памкненьнем», — кажа адзін з стваральнікаў гурта Андрэй Філатаў. Першы беларускі футбольны гімн напісаў памерлы ўжо Валянцін Пучынскі, да працы ў гурце ён якраз працаваў у галоўнай рэдакцыі спартовых праграм Беларускага тэлебачаньня, так што быў вялікім прыхільнікам футболу. Пэўны час песьня гучала на стадыёне «Дынама» перад матчамі каманды Эдуарда Малафеева, заўзятары з ахвотай падхоплівалі немудрагелісты прыпеў: «Пусть будет гол, вперёд, вперёд, „Динамо“!». Але потым песьня недзе згубілася, і стужку зь яе запісам захаваць не ўдалося. Цяпер удзельнікі гурта нават думаюць над тым, каб зрабіць яе рэмейк.
6. Ляпіс Трубяцкой — «Гимн „Динамо Минск“»
Самы папулярны беларускі гурт на постсавецкай прасторы па-свойму адрэагаваў на перамогу менскага «Дынама» ў чэмпіянаце Беларусі — 2004. Запісалі песьню на просьбу клюбнага кіраўніцтва і нават грошай зь іх не ўзялі, як сьведчыць прадусар каманды Яўген Калмыкоў. Ён якраз і зьяўляецца даўнім заўзятарам «Дынама», таму і ўпрасіў Сяргея Міхалка сачыніць гэтую тэму.
«Ляпісы» сыгралі песьню толькі аднойчы — на клюбным ушанаваньні, але «дынамаўскія» прыхільнікі песьню дагэтуль памятаюць і любяць.
5. Vinsent — «Наперад, Беларусь»
Адзін зь першых запісаў цяперашняга лідэра беларускамоўнага рэпу. Vinsent кажа, што запісаў «Наперад, Беларусь», бо любіць футбол,
яму карцела нешта зрабіць для падтрымкі беларускай зборнай.Праўда ён даўно ўжо не выконвае гэты твор, бо лічыць яго надта прымітыўным. У адрозьненьні ад дзясяткаў футбольных фанаў, якія песьню ўпадабалі. У задумках беларускага рэпэра запісаць «рэальна клясны футбольны гімн».
4. Zatoczka — «Хуліганы»
Адна з самых скандальных песеньу рэпэртуары магілёўскіх ска-панкаў. За радок «Жры какосы, жры бананы, ды вяртайся ў Іраны, альбо зьнішчаны ты будзеш тут футбольным хуліганам», — на музыкаў нават зьбіраліся зладзіць паляваньне антыфашысты. Лідэр каманды Макс Астравухаў тады ледзьве суцішыў эмоцыі ды заўпэўніў, што гурт ня думаў распальваць нацыянальную варажнечу. «Мы пяем пра хуліганаў блізкага і далёкага замежжа, якія ладзяць супольную вечарыну. Мы наогул прапагандуем здаровы лад жыцьця», — кажа Макс. Песьня «Хуліганы» зьяўляецца беларускім кавэрам на расейскіх ска-панкаў — гурт «ЯйцЫ Фаберже», горача любімага ў асяродку тамтэйшых футбольных фэнаў. У свой дыск скандальны трэк усё ж Макс вырашыў не ўключаць. Затое напісаў яшчэ адну песьню, якая так і завецца «Пра футбол» з заклікам «заўзець за Беларусь!».
3. Drum Esctasy — «Football Light»
Лідэра каманды Філа Чмыра футбол ды і спорт у прынцыпе не цікавяць ні каліўца, затое яго Drum Esctasy — пачэсны госьць на адкрыцьці спартовых мерапрыемстваў. Кампазыцыя «Football Light» гучала на паказальніх гульняў НХЛ у Маскве (з воклічамі «Хакей!») і на адкрыцьці футбольнага сэзону сярод юнацкіх камандаў у Беларусі. «Захацелася надаць музычную форму сацыяльным рытмам і перадаць настрой футбольнага заўзятара», — тлумачыць музыкант. Яшчэ адзін твор беларускіх бубначоў — «Сьвісткі» тры гады гучаў ў рэкляме чэмпіянату Расеі па футболе.
2. Лявон Вольскі і Вераніка Круглова — «Оле-оле!»
Песьня з прэтэнзіяй на галоўны футбольны гімн Беларусібыла створана для праекту «Я нарадзіўся тут», куды ўвайшлі ў асноўным правераныя часам айчынныя маршы і гімны. Лявон Вольскі кажа, што запеў «Оле-оле! Беларусь жыве!» надта пасаваў да спартовай стылістыкі, таму твору надалі выгляд фанацкай крычалкі, хоць сам сьпявак зусім далёка ад футболу.
Цікава, што іншая
песьня Вольскага «Тры чарапахі» стала гімнам беларускіх заўзятараў, нягледзячы на тое, што нічога супольнага са спортам ня мае.Яе часта сьпяваюць, як на матчах чэмпіянату Беларусі, так і на сустрэчах нацыяльнай зборнай Беларусі. Звычайна прыпеў «Ты не чакай, сюрпрызаў ня будзе» пасуе пад канец гульні, калі прыходзіць разуменьне, што шанцаў на перамогу ўжо не застаецца.
1. «БЕЗ БИЛЕТА» feat. Aoo&ooA — «Африка»
З нагоды чэмпіянату сьвету ў ПАР лепшая рок-група Беларусі па вэрсіі арганізатараў цырымоніі «Рок-Каранацыя» адаптавала свой леташні гіт, зрабіўшы «football remix». Адпаведна быў перазьняты і кліп (відэа на арыгінал прызнанае лепшым у 2009 годзе па версіі той жа «Рок-Каранацыі»). Рэжысэр Макс Сіры ўволю пафантазаваў з нагоды «футбольнай» вэрсіі «Африки».
«Пакуль не выходзіць пабачыць фінал Беларусь — Бразылія 5:0, таму мы, творчыя асобы, хоць кліпам можам іх прыкласьці», — пракамэнтаваў выхад новага варыянту свайго твору лідэр гурта Віталік Артыст.
Аўдыё і відэа — на старонцы праекту.