Падгол Някляеву: «Кроў паэта — гэта вершы, якія ён мусіць здаваць народу»
18.06.2010 16:42
—
Разное
Прачытаў, што некалькі дзесяткаў актывістаў руху «Кажы праўду» ў Сусветны дзень донара здалі кроў. Пазваніў паэту і спытаў: а ці стаў ён у той дзень донарам. Паэт распавёў, што у яго кроў не ўзялі, бо ён прыехаў з вялікай тэмпературай. Узгадаў, што яго сябры і кроў здалі і раздалі медычным сястрычкам кніжкі з вершамі Някляева.
Падумаў я і сказаў Уладзіміру Пракопавічу, што кроў паэта — гэта вершы, якія ён мусіць здаваць народу.
Ён пагадзіўся.
Паболей бы такіх акцыяў з падарункамі вершаў ці, вобразна кажучы, здачы паэтычнай крыві народу. Тады б яны ратавалі кроў нацыі, якую псуе дыктатар і яго паслугачы.
Уладзімір Падгол