У Гродне на свет з’явіліся шпакі‑альбіносы + фота
18.06.2010 11:30
—
Разное
У Гродне на вуліцы Пушкіна з’явіліся на свет шпакі‑альбіносы. 



prosto-free.livejournal.com




Колькі гадоў таму сям’я Ганны Маскалёвай паставіла побач са сваім балконам некалькі шпакоўняў. А сёлета, у адной іх, на свет з’явіліся адразу два шпакі‑альбіносы.
Альбінізм ‑‑ рэдкая з’ява ў жывёльным свеце. Як у любога альбіноса, у іх адсутнічае пігментацыя. Вочкі і лапкі здаюцца ружовымі дзякуючы сетцы маленечкіх крывяносных сасудаў, што падступаюць да паверхні.
Альбіносы рэдка выжываюць. Звычайна нават суродзічы адвяргаюць іх. Хаця бацькі гэтых шпачкоў не кінулі і пастаянна прыносяць ім ежу.Каб іх не задзяўблі вароны, Ганна пасяліла птушанятак у сябе на балконе.
На думку кіраўніка Гродзенскага абласнога аддзялення ГА «Ахова птушак Бацькаўшчыны» Дзмітрыя Вінчэўскага, птушаня‑альбінос з’яўляецца прыблізна ў адным выпадку на мільён.
prosto-free.livejournal.com