На выхадныя дажджы, а потым спякота

Источник материала:  
18.06.2010 10:27 — Разное

Сёння ўдзень на тэрыторыі Беларусі захаваецца сонечнае без ападкаў летняе надвор’е, тэмпература будзе вагацца ад 19 градусаў на поўначы Віцебскай да плюс 25 на захадзе Брэсцкай вобласці, паведаміла рэдакцыі начальнік аддзела метэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметцэнтра Мінпрыроды Людміла Парашчук.

У суботу ўначы на захадзе, а ўдзень ужо па ўсёй краіне пачнуць гаспадарыць кароткачасовыя навальнічныя дажджы. У Брэсцкай і Гродзенскай абласцях месцамі дажджы моцныя. Уначы 10—17, удзень — ад 18 да 26. Кароткачасовыя дажджы і ў нядзелю. Уначы 12—18, удзень — ад 18—24 да 25—30.

Бліжэй да сярэдзіны наступнага тыдня 14—20 градусаў уначы, удзень — 25—33.

Ужо ў другой палове тыдня стане свяжэй.


Звязда

←Регистрацию интернет-ресурсов в Беларуси планируется упростить

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика