У найбліжэйшыя суткі тэмпература паветра ў Беларусі дасягне 25°C
Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 18 чэрвеня ў Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў. Вецер ноччу няўстойлівы слабы, днём паўднёвы 4—9 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 3—9°C, <>днём 19—25°C.
У Мінску 18 чэрвеня пераменная воблачнасць, без ападкаў. Вецер ноччу няўстойлівы слабы, днём паўднёвы 4—9 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 6—8°C, днём 20—22°C.
У наступныя двое сутак, 19—20 чэрвеня, сіноптыкі прагназуюць воблачнае з праясненнямі надвор’е. 19 чэрвеня ноччу па паўднёвым захадзе, а днём на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, днём у заходніх раёнах месцамі моцныя дажджы. У асобных раёнах навальніцы. Вецер паўднёва‑ўсходні 6—11 м/с, днём месцамі парывы да 15—20 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 10—17°С,
днём 18—24°С, па паўднёвым усходзе да 26°С.20 чэрвеня на большай частцы тэрыторыі краіны кароткачасовыя дажджы, днём месцамі моцныя дажджы. У асобных раёнах навальніцы. Вецер паўднёвы, паўднёва‑ўсходні 5—10 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература ноччу плюс 12—18°С, па паўночным захадзе 8—11°С;
днём плюс 18—24°С, па ўсходзе 25—30°С.У Мінску 19 чэрвеня воблачна з праясненнямі. Ноччу без істотных ападкаў, днём кароткачасовы дождж, магчыма навальніца. Вецер паўднёва‑ўсходні 6—11 м/с, днём парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 12—14°C, днём 20—22°C.
БелаПАН