Беларусы пабачаць камету з зялёным хвастом
14.06.2010 16:14
—
Разное
Да Зямлі набліжаецца вялізная камета, якую праз некалькі дзён можна будзе разгледзець на небе няўзброеным вокам.
Радыё Рацыя
Пра гэта паведамілі ў Рэспубліканскім Гідраметцэнтры. 15 чэрвеня гігант наблізіцца да Зямлі на адлегласць каля 170 млн. кіламетраў.
Можна будзе выразна ўбачыць яркую кропку на небасхіле, а калі зірнуць у бінокль, то праявіцца яе зялёны хвост. У другой палове чэрвеня Камета Макнота будзе добра бачная ў паўночным паўшар’і на ўсходзе перад узыходам сонца, а ў пачатку ліпеня — перад заходам, распавялі сіноптыкі.
Камэта Макнота (McNaught) названая ў гонар аўстралійскага астранома, які адкрыў яе ў мінулым годзе. Галава нябеснага цела па памеры перавышае дыяметр Юпітэра, а даўжыня хваста дасягнула ўжо аднаго мільёна кіламетраў.
Радыё Рацыя