Дудкі-вувузэлы на футболе — паказчык прымітыўнасці мыслення

Источник материала:  
14.06.2010 12:07 — Разное

Дудкі-вувузэлы на футболе — паказчык прымітыўнасці мыслення

Гэтыя дудкі‑вувузэлы рэальна пачынаюць даставаць. Скончыцца ўсё можа тым, што тэлевізійныя рэйтынгі матчаў чэмпіянату сьвету ўпадуць. А гэта ня ёсьць гуд для футбольнага маркетынгу.

Дудкі на футболе — паказчык прымітыўнасьці мысьленьня. То бок чалавек здольны толькі на тое, каб дудзець, а не, напрыклад, сьпяваць песьню ці проста скандаваць назву сваёй каманды. Шмат хто зь неабазнаных людзей чамусьці трывала атаясамлівае футбольнага заўзятара з дудкай. Відаць, гэта вытворцы гэтых самых дудак імкнуцца як мага болей тавару прадаць, таму і стараюцца прывіць заўзятарам «дудачную культуру». Я прашу ўсіх людзей, якія наведваюць ці зьбіраюцца калі‑небудзь пайсьці на футбол: не бярыце на стадыён дудку! Лепей набудзьце майку сваёй каманды ці шалік, зрабіце плякат ці вывучыце песьню.

Прадстаўнікі аргкамітэту чэмпіянату сьвету ўжо раздумваюць наконт магчымай забароны выкарыстаньня дудак‑вувузэлаў падчас футбольных матчаў. Дудзеньне замінае і футбалістам, і заўзятарам. Добра дацкаму трэнэру Мортэну Ольсэну: ён проста можа на час матчу адключыць слыхавыя апараты…

У нядзелю я быў на выдатным футболе бяз дудак. Гэта быў матч чэмпіянату Беларусі, гулялі «Дынама‑Менск» і гарадзенскі «Нёман».

Я ўбачыў характар і прагу да перамогі, я ня чуў ніводнай дудкі. Фанацкія сэктары сьпявалі, простыя заўзятары падтрымлівалі фанаў, як маглі. «Нёман» бараніў нічыю, а «Дынама» да самага фінальнага сьвістку спрабавала затаўчы пераможны гол, арганізаваўшы сапраўдны артабстрэл варотаў гарадзенскага галкіпэра Астапенкі. Калі заканчвалася 5‑я хвіліна кампэнсаванага часу, менчукі нарэшце забілі! Некаторыя журналісты, якія не хаваюць сваіх сымпатыяў да менскага «Дынама», ад радасьці ледзьве не разбамбілі ложу прэсы. Быў сярод іх і я.

А вечаровы матч Нямеччына — Аўстралія стаў першай сур’ёзнай дэманстрацыяй сілы на чэмпіянаце сьвету. Бундэс‑машына проста раздушыла аўстралійцаў. Сур’ёзная каманда ў немцаў, шматнацыянальная і сур’ёзная. Прэтэндэнты, адназначна.


Багдан Арлоў, Радыё Свабода

←BP оценивает ущерб от разлива нефти в Мексиканском заливе в $1,6 млрд

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика