Чаму нямецкая палітыка да Беларусі такая, якая ёсць
Пасол Вайс (справа) і кіраўнік прэзідэнтуры Макей (злева). © Юлія Дарашкевіч, Наша Ніва / NN.BY |
Тактыка пасла Вайса рознілася ад тактыкі ягоных папярэднікаў.
Як і раней, спалучэнне крытычнага дыялогу з выбарачнай супрацай лічылася асновай для збалансаванага і дынамічнага развіцця дыпламатычных адносінаў, але як крытыка, так і дыялог ужываліся і ў адносінах да апазіцыі, і да афіцыйных прадстаўнікоў ўлады. Гэты дыялог выклікаў здзіўленне многіх, а таксама сфармаваў своеасаблівы імідж кіраўніка пасольства — але гэтая палітыка наўрад ці зменіцца з прыбыццём новага амбасадара.
Праца ў класічным дыпламатычным ключы — гэта значыць камунікацыя, дыялог з усімі значнымі ўдзельнікамі палітычнага працэсу — як з апазіцыяй, так і з афіцыйным Мінскам. Як дакладна гэта робiцца, безумоўна, таксама залежыць i ад канкрэтных людзей. З прыходам новага пасла «чалавечы фактар», вядома, зменiцца i адносiны будуць здавацца больш прыемнымi — але сутнасць палiтыкi гэта наўрад цi зменiць.
Час, калі размова вялася перш за ўсё з праціўнікамі Лукашэнкі, прайшоў. Іх патэнцыял цяперБеларуская апазіцыя — прынамсі яе «ветэраны і інваліды» — не мае ў вачах большасці заходніх дыпламатаў таго значэння, якое яна мела 10 гадоў таму. За гэты час яна не здолела значна ўзняць узровень сваёй папулярнасці сярод насельніцтва.
Да дыялогу як з апазіцыяй, так і з прадстаўнікамі рэжыму заходніх дыпламатаў абавязваюць,
з аднаго боку, рэальная аценка сітуацыі ў Беларусі, а з другога — еўрапейскія палітычныя рамкі. Перш за ўсё гэта «Усходняе партнёрства», адна з мэт якога — дыялог з прадстаўнікамі ўлады.Беларусь была ўключана у праграму з улікам шматгадовага вопыту палітыкі несупрацоўніцтва і ўсведамлення яе безвыніковасці з боку Захада, а таксама і з улікам неабходнасці ў змене сітуацыі ў дачыненні да простага насельніцтва. Яно, у першую чаргу, і з’яўляецца, на думку многіх заходніх палітыкаў, той сілай, якая сваёй большасцю павінна вырашыць пытанне асноўнага палітычнага кірунку краіны.
Захад у асобе дыпламатаў з задавальненнем падтрымае гэтае развіццё падзей, але стаяць у іх вытокаў ён не можа.Сяргей Байкоў, Берлін