Рамонтныя работы ў пункце пропуску
11.06.2010 15:08
—
Разное
З 22 па 26 чэрвеня польскім бокам будзе праводзіцца рамонт дарожнага пакрыцця на мосце цераз раку Свіслач у пункце пропуску «Бераставіца — Баброўнікі».
БелаПАН
Як паведамілі ў Дзяржпагранкамітэце Беларусі, рамонтныя работы будуць уключаць у сябе зняцце верхняга слою асфальту і ўкладку новага па чарзе на кожнай з палос. У сувязі з гэтым запуск у пункт пропуску і выпуск з яго будуць ажыццяўляцца ў рэверсіўным рэжыме.
Гродзенскай пагранічнай групай спланаваны мерапрыемствы па мінімізацыі нязручнасцяў для грамадзян, які накіроўваюцца цераз дзяржаўную мяжу ў пункце пропуску »Бераставіца». Разам з тым, каб пазбегнуць чэргаў, рэкамендавана ў названыя дні карыстацца іншымі пунктамі пропуску.
Раней паведамлялася пра правядзенне рамнтных работ з польскага боку ў пункце пропуску «Варшаўскі мост» па 18 ліпеня.
БелаПАН