У Славеніі адбыўся рэфэрэндум, які зацьвердзіў пагадненьне з Харватыяй аб міжнародным арбітражы адносна ўсталяваньня дзяржаўнай мяжы паміж гэтымі дзяржавамі.
Славенцаў запыталі, ці яны пагаджаюцца з фармулёўкай
Прыблізна 51,5% славенцаў, якія ўзялі удзел у плебісцыце, адказалі «так». У галасаваньні ўдзельнічалі 42,3% з агульнага ліку каля 1,7 мільёна славенскіх выбарцаў.
Мяркуючы па сёньняшніх афіцыйных выказваньнях, усе тры бакі (Любляна, Заграб і Брусэль) застаюцца задаволеныя вынікам рэфэрэндуму, хоць некаторыя зласьлівыя камэнтатары перад плебісцытам сьцьвярджалі, што славенскі ўрад якраз таму яго і прыдумаў, бо спадзяваўся, што грамадзяне скажуць «не» і гэткім чынам кінуць яшчэ цяжэйшую калоду пад ногі харватам на іхнім шляху ў Эўразьвяз.Пасьля гэтага рэфэрэндуму харваты маюць шанец уступіць у Эўразьвяз ужо ў 2012 годзе, калі ў
А славенцы могуць спадзявацца на ўстанаўленьне, пры пасярэдніцтве міжнародных арбітраў, такой мяжы ў рэгіёне Піранскай затокі, якая дасьць ім непасрэдны доступ да міжнародных водаў. (У Славеніі ўсяго 46 кілямэтраў марскога ўзьбярэжжа, і згаданая памежная спрэчка вядзецца пра тое, як падзяліць затоку ў ваколіцах славенскага порту Піран — славенцы хочуць мець усю затоку для сябе, а харваты хочуць падзяліць яе напалам. Памежная
А ці ёсьць з гэтага рэфэрэндуму нейкія высновы для Беларусі?
Непасрэдных — як бы і няма. Беларусь не прэтэндуе на падзел ні балтыйскага, ні чарнаморскага ўзьбярэжжа.
Але пасрэдныя высновы — могуць быць. Бо на прыкладзе гэтага рэфэрэндуму відаць, што ў Эўропе лічыцца «эўрапейскім» выбарчым паказьнікам.
Памятаеце, як Аляксандар Лукашэнка казаў, што ў прэзыдэнцкіх выбарах 2006 году ён атрымаў 93,5% галасоў, але загадаў прыпісаць сабе 86%, бо сапраўдны вынік, паводле яго, «не эўрапейскі» і «псыхалягічна не ўспрымаецца»? І як ён потым крыўдаваў, што гэтага ягонага памкненьня да Эўропы сама Эўропа не ацаніла?Дык вось, гэты
Значыць, каб вынікі наступных прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі былі яшчэ больш «эўрапейскімі» і «псыхалягічна ўспрымальнымі», прэзыдэнту давядзецца выдаць значна больш радыкальны загад, а спадарыні Ярмошынай канчаткова разьвітацца з марамі аб загараньні на францускім або італьянскім пляжы ды пакорліва паслухацца.
Радыё «Свабода»