Зноў будзе +30°С

Источник материала:  
07.06.2010 12:45 — Разное

Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 8 чэрвеня ў Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць. Ноччу на большай частцы тэрыторыі, днём па Віцебскай, месцамі па Магілёўскай і Гомельскай абласцям кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы. Вецер заходні 5—10, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 12—18°С, днём 19—25°С, па паўднёвым усходзе да 28°С.

У Мінску ў аўторак пераменная воблачнасць. Ноччу кароткачасовы дождж, магчымая навальніца, днём без істотных ападкаў. Вецер заходні 5—10 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 15—17°С, днём 22—24°С.

У наступныя двое сутак, 9 і 10 чэрвеня, па краіне чакаецца пераменная воблачнасць. 9 чэрвеня пераважна без ападкаў. Вецер няўстойлівы 3—8 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 6—13°С, днём 20—26°С, па паўднёвым захадзе 27—30°С. 10 чэрвеня пераважна без ападкаў. Вецер паўднёвы 4—9 м/с.

Тэмпература паветра ноччу плюс 11—18°С, днём 24—29°С, па паўднёвым захадзе да 30—32°С.

У Мінску 9 чэрвеня пераменная воблачнасць, без ападкаў. Вецер няўстойлівы 3—8 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 8—10°С, днём 25—27°С.


БелаПАН

←Евросоюз разрабатывает энергетическую стратегию на 2011-2020 годы

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика