Украінскія феміністкі адзначылі 100 дзён Януковіча скандальнай акцыяй
Жаночы спецназ выходзіць з аўтобуса і шыхтуецца.
Пачынаецца «разгон».
Каля помніка Вячаславу Чарнаволу.
Фота bigpicture.ru
Актывісткі FEMEN зладзілі акцыю ў падтрымку ўкраінскай прэсы «100 дзён: Я табе тваю камеру ў ж**у засуну».3 чэрвеня на Плошчы Незалежнасці ў Кіеве прадстаўніцы жаночага руху FEMEN па-свойму падсумавалі вынікі першых 100 дзён прэзідэнцтва Віктара Януковіча. Яны зладзілі акцыю ў падтрымку ўкраінскай прэсы «100 дзён: Я табе тваю камеру ў ж**у засуну». Актывісткі FEMEN, апранутыя ў стылізаваныя пад спецназаўскую форму касцюмы, дручкамі «разганялі» рэпарцёраў, што прыйшлі асвятляць акцыю. Некалькі журналістаў яны схапілі і адвялі ў свой аўтобус. Напрыканцы мерапрыемства актывісткі FEMEN усклалі кветкі да помніка вядомаму ўкраінскаму палітыку і грамадскаму дзеячу Вячаславу Чарнаволу.
Рух FEMEN славіцца сваімі скандальнымі акцыямі. Напрыклад два гады таму ў цэнтры Кіева яны патрабавалі забараніць уезд замежнікам, заўважаным у сэкс-турызме. Акцыя насіла назву «Украіна — не бардэль!»