Пісьмовая спадчына з даўніны

Источник материала:  
03.06.2010 — Разное
У бібліятэках і архівах краіны яшчэ шмат культурных каштоўнасцяў, якія патрабуюць глыбокага вывучэння
Дзень славянскага пісьменства і культуры, які штогод адзначаецца 24 мая, сёлета ў Мінску святкавалі разам навукоўцы шэрагу суседніх краін. Больш за 70 дакладаў было заяўлена на навукова-практычную канферэнцыю “Беларуская пісьмовая спадчына ў кантэксце еўрапейскага культурна-гістарычнага працэсу ХІ–ХІХ стагоддзяў”, што праходзіла ў Інстытуце мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук. Прысутных вітаў акадэмік Уладзімір Гніламёдаў, які доўгі час узначальваў Інстытут літаратуры, добра ведае як набыткі, так і праблемы даследчыкаў усходнеславянскай пісьмовай спадчыны. Узровень канферэнцыі быў надзвычай высокім, у ёй удзельнічала 7 дактароў навук і каля 40 кандыдатаў. Даклады рабілі філолагі, гісторыкі, мастацтвазнаўцы, культуролагі, у тым ліку з Украіны, Літвы, Расіі. З краінамі-суседкамі Беларусь, як вядома, мае агульную гістарычна-культурную спадчыну, па-ранейшаму падтрымліваюцца цесныя навуковыя сувязі.
Канферэнцыя прыцягнула ўвагу даследчыкаў да розных пластоў — і тэматычных, і храналагічных — беларускай пісьмовай традыцыі. Цяпер, як вядома, у бібліятэках, архівах краіны зберагаецца шмат культурных каштоўнасцяў, і яны патрабуюць глыбокага вывучэння. Таму вельмі важна было акрэсліць асноўныя кірункі, па якіх трэба далей весці даследаванні.

Анатоль Трафімчык,
кандыдат гістарычных навук


←Виртуозная торговля воздухом

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика