Найбліжэйшымі днямі чакаецца паніжэнне тэмпературы і моцныя дажджы

Источник материала:  
02.06.2010 13:25 — Разное

Згодна з прагнозам рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 3 чэрвеня ў Беларусі чакаецца воблачна з праясненнямі. Ноччу месцамі, днём на большай частцы кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Вецер паўднёва‑ўсходні 4—9 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 13—18°С, днём плюс 24—30°С.

У Мінску 3 чэрвеня воблачна з праясненнямі. Ноччу без істотных ападкаў, днём кароткачасовы дождж, магчыма навальніца. Вецер паўднёва‑ўсходні 4—9 м/с, пры навальніцы парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 15—17°C, днём плюс 27—29°C.

4 чэрвеня ў Беларусі воблачна, на большай частцы тэрыторыі дажджы, ноччу месцамі, днём у многіх раёнах дажджы моцныя. У асобных раёнах навальніцы. Вецер паўднёва‑ўсходні з пераходам на паўночны 5—10 м/с, днём месцамі парывы да 15—20 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 14—19°С,

днём плюс 16—23°С, па ўсходзе да плюс 26°С.

У Мінску 4 чэрвеня воблачна, дождж, днём часам моцны. Магчыма навальніца. Вецер паўднёва‑ўсходні з пераходам на паўночны 5—10 м/с, днём парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 17—19°C,

днём каля 20°C цяпла.

5 чэрвеня ў Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць. Ноччу па паўднёва‑ўсходняй палове кароткачасовыя дажджы, днём пераважна без ападкаў. Вецер паўночна‑заходні 5—10 м/с, ноччу парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 5—12°С, па паўднёвым усходзе да плюс 15°С, днём плюс 15—22°С.


БелаПАН.

←Чистая прибыль Лукойла в I квартале составила $2,05 млрд

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика