Апошні званок Аляксандру Радзькову

Источник материала:  
01.06.2010 10:30 — Разное

Каля будынка Міністэрства адукацыі Беларусі на плошчы Незалежнасці адбылася акцыя «Апошні званок Аляксандру Радзькову». Каля дзесяці моладзевых актывістаў і чальцы каманды кандыдата ў прэзідэнты Алеся Міхалевіча сталі ланцугом ля будынка і пачалі звінець у званочкі для выпускнікоў.

Як заявіў суарганізатар акцыі, палітык Алесь Міхалевіч, правядзеннем гэтай акцыі яе ўдзельнікі хацелі паказаць, што міністру адукацыі Аляксандру Радзькову «даўно час сыходзіць у адстаўку».

«Ніхто не зрабіў для разбурэння беларускай сістэмы адукацыі больш, чым Аляксандр Радзькоў. Пры ім былі ліквідаваныя профільныя класы, паменшылася колькасць гадзін выкладання замежных моваў, ліквідаваны такі неабходны, з майго пункту гледжання, прадмет, як сусветная мастацкая культура, а ў рэформе адукацыі з пераскокваннем з 11-класнай на 12-класную сістэму навучання і назад пануе поўны бардак», — заявіў Міхалевіч.

Таксама Міхалевіч паведаміў аб тым, што заява з патрабаваннем адстаўкі А. Радзькова адпраўленая сёння ў Міністэрства адукацыі па пошце.

Акцыя, якая пачалася ў 15 гадзін, працягвалася каля 10 хвілін і прайшла без затрыманняў.

Падобныя мерапрыемствы сёння таксама плануецца правесці ў Лідзе і Гомелі.

←Поздравление Президента Беларуси с Международным днем защиты детей

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика