Адкрыты ліст Станіслава Шушкевіча
Прэм’
Старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу РБ
Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу РБ
Кіраўніку Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Старшыні Вышэйшага Гаспадарчага суда Рэспублікі Беларусь
Грамадзянін, які мае падставы меркаваць, што яго правы парушаныя, не можа ў сучаснай Беларусі звярнуцца ў Канстытуцыйны суд. У адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам гэта можна зрабіць толькі праз адну з установаў, якія ўзначальваюцца вамі. Таму я і звяртаюся менавіта да вас — кіраўнікоў усіх гэтых дзяржаўных установаў.
Сутнасць справы.
Вярхоўны Савет РБ
9 верасня 1997 быў падпісаны дэкрэт № 16 аб «упарадкаванні пенсіяў за асаблівыя заслугі перад беларускім народам». Паводле якога высокія пенсіі пацверджаныя былым вышэйшым функцыянерам ЦК КПБ Сакалову, Палякову, Дземянцею, іншым былым старшыням Вярхоўнага Савета (ці яго Прэзідыума) і мне былі прызначаныя так званыя пенсіі ў 3200 рублёў у месяц. Праўда, з такой мізэрнай пенсіяй застаўся я адзін — М. Грыб атрымлівае больш высокую — ваенную, С. Шарэцкі выехаў у замежжа, а Г. Таразевіч памёр без пенсіі.
Менавіта такую пенсію «за асаблівыя заслугі перад беларускім народам» — 3200 рублёў у месяц (менш за 1 еўра) я сёння і атрымліваю.
Відавочна, што дэкрэт, калі ён адпавядае Канстытуцыі, не можа ператвараць пенсію ў насмешку, зрабіць яе менш за мінімальную сацыяльную пенсію. Але, паўтараю, паводле нашых законаў я сам не магу звярнуцца ў Канстытуцыйны суд, каб суд гэта пацвердзіў. Таму, у адпаведнасці з артыкулам 116 Канстытуцыі РБ, я прашу Вас звярнуцца ў Канстытуцыйны суд, каб ён вызначыў, наколькі адпавядае Канстытуцыі РБ дэкрэт прэзідэнта № 16 ад 9 верасня 1997 года, згодна з якім мая пенсія ператвораная ў насмешку і ганьбіць ня толькі таго, хто яе прызначыў сваім дэкрэтам, але і ўсе дзяржаўныя інстытуты, якія маюць дачыненне да сацыяльнага забеспячэння.
Станіслаў Шушкевіч, доктар навук, прафесар,
Народная воля