Ода ў гонар Франака Вячоркі
Нядаўна спэцслужбы не дазволілі моладзевым актывістам на чале з былым палітжаўнерам і кандыдатам у дэпутаты Франакам Вячоркам правесьці вэляпрабег памяці Багдановіча. Паэт Аляксей Арцёмаў і журналістка Ася Паплаўская з гэтай нагоды напісалі оду.
Ода ў гонар слаўнага героя нашага часу Францішака Валянцінавіча Вячоркі.Няхай адсохне жа рука
І прабярэ таго халера,
Ня піша хто пра Вінцука
І
Вячорка Франак — наша ўсё!
Пра гэта памятаць павінны
Мы і маскальскае гэб’ё,
Што бьюць па твары іх — нявінных!
Калі ты «Лізы» не чытаў,
Лічы, што ты ня жыў на сьвеце,
Бо ты, лайдак, не паўтараў:
Вячоркі творы — нашым дзецям!
Калі ж і ў войску не служыў,
Ня ведаеш салдацкіх жартаў,
Гады дарэмна ты пражыў —
На Франака раўняцца варта!
Магутна вецер зьменаў дзьме,
Нас падтрымаюць хутка людзі:
І назавем Вінцукскам Менск,
Мазыр — Францішскам новым будзе!
З дзяцінства верыць кожны з нас
У Беларусь, у маладую,
Наш прыйдзе час, вялікі час —
Мы помнік ровару збудуем!
На роварах паедзем мы
У гонар сьветлага Максіма.
Ня будзе страху і маны —
Мы ў штацкім разам ўсіх асілім!
Збудуем новы, лепшы сьвет
І вязьняў выпусьцім
Вось наш нашчадкам запавет:
Аслабаніць палітсалдатаў!
Стары рэжым — пякельны змрок,
Яго хаўтуры — наша праца!
У будучыню зробім крок:
Зьнясём лядовыя палацы!
На месцы жа палацаў тых
Збудуем помнікі мы зоркам:
Хлястова, Смолаву й другіх
Заменім Франакам Вячоркам!
Хай будзе вечным наш хаўрус,
Сябры! Зруйнуем жа благое!
Жыве адвечна Беларусь,
Жыве наш Франак разам зь ёю!