Цэны на паслугі ЖКГ — па нумары 175
27.05.2010 10:49
—
Разное
Аўтаінфарматар «175», які паведамляе абанентам пра дзейныя тарыфы на электраэнергію, ваду і газ, філіял «Мінская гарадская тэлефонная сетка» РУП «Белтэлекам» запусціў у дзеянне ў сталіцы яшчэ ў 2004 годзе. Але да нядаўняга часу інфармацыя для праслухоўвання была даступная толькі ў імпульсным рэжыме без магчымасці выбару пазіцый.
Звязда
Для больш зручнага карыстання гэтай паслугай з 1 чэрвеня 2010 года інфармацыю пра тарыфы жыллёва‑камунальнай гаспадаркі абаненты пачнуць атрымліваць і ў танальным рэжыме. З дапамогай галасавых падказак можна будзе хутка выбраць для праслухоўвання адзін з трох раздзелаў: тарыфы на электраэнергію, тарыфы на ваду і каналізацыю або тарыфы на прыродны газ. Акрамя таго, прадугледжана магчымасць вяртання да паўторнага выбару інфармацыі і неабходнага тарыфу.
Кошт паслугі складае 77 рублёў за хвіліну. Аўтаінфарматар працуе кругласутачна.Звязда