Дажджы не спыняцца

Источник материала:  
24.05.2010 14:35 — Разное

Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у бліжэйшыя суткі ў Беларусі воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі дажджы, у асобных раёнах навальніцы. Вецер заходні 5—10 м/с, месцамі парывы да 14 м/с, днём у паўднёва‑заходніх раёнах да 15—18 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 5—11°С,

днём плюс 12—18°С.

У Мінску 25 мая воблачна з праясненнямі. Часам дождж, днём магчыма навальніца. Вецер заходні 5—10 м/с, парывы да 12 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 7—9°С, днём плюс 13—15°С.

У наступныя двое сутак па краіне чакаецца воблачна з праясненнямі. 26 мая на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, днём месцамі магчымыя навальніцы. Вецер заходні 6—11 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 3—10°С,

днём плюс 10—17°С.

27 мая пераменная воблачнасць. Ноччу ў асобных раёнах, днём пераважна па паўднёва‑заходняй палове кароткачасовыя дажджы. У дзённыя гадзіны месцамі навальніцы. Вецер няўстойлівы 4—9 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 3—8°С,

у асобных раёнах магчымыя слабыя замаразкі да 0 — мінус 2°С; днём плюс 13—18°С, па поўдні да плюс 21°С.

У Мінску 26 мая воблачна з праясненнямі. Кароткачасовы дождж. Вецер заходні 6—11 м/с, парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 4—6°С,

днём плюс 10—12°С.
БелаПАН

←Венесуэла намерена повышать добычу нефти

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика