Чырвоную кнігу Беларусі чакаюць змены
паведаміў намеснік генеральнага дырэктара Дзяржаўнага навукова‑вытворчага аб’яднання «Навукова‑практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па біярэсурсах» Віталь Сяменчанка 19 мая на прэс‑канферэнцыі ў Мінску.
Паводле яго слоў, статус відаў, колькасць якіх у выніку прыродаахоўных мерапрыемстваў павялічылася, прапануецца панізіць.У іх ліку, напрыклад, рыба рапушка. Для некаторых відаў, у прыватнасці фарэлі, прапануецца ўвесці бінарны статус. Гэты від можна будзе выкарыстоўваць для спартыўнага рыбалоўства, і разам з тым ён застанецца ў Чырвонай кнізе, таму лоўля фарэлі будзе праходзіць пад строгім кантролем.
Акрамя таго, з новай Чырвонай кнігі плануецца выключыць шэраг відаў, якія фактычна зніклі.На тэрыторыі Беларусі больш не сустракаюцца еўрапейская норка і рачная жамчужніца. Аднак перад выключэннем з Чырвонай кнігі неабходна правесці ўлік такіх відаў, адзначыў Сяменчанка.
Як паведаміў выканаўца абавязкаў дырэктара Інстытута эксперыментальнай батанікі імя В.Ф.Купрэвіча НАНБ Аляксандр Пугачэўскі, вучоныя прапанавалі ўнесці ў новае выданне Чырвонай кнігі 14 розных відаў раслін, якія ўпершыню выяўлены на тэрыторыі Беларусі.
Паводле яго слоў, на сёння ў Чырвонай кнізе Беларусі 103 пазваночныя, 85 відаў беспазваночных і 274 віды раслін і грыбоў. Чырвоная кніга перавыдаецца раз у 10 гадоў, чарговае перавыданне адбудзецца ў 2013 годзе. Пры гэтым спіс рэдкіх жывёл і раслін можа змяняцца часцей.
Анастасія Янушэўская, БелаПАН