Дажджы хутка скончацца
Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 20 мая ў Беларусі чакаецца воблачна з праясненнямі. Ноччу ў асобных раёнах, днём па паўднёвым захадзе кароткачасовыя дажджы, днём месцамі навальніцы. Раніцай у асобных раёнах слабы туман. Вецер паўночна‑ўсходні 5—10 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 7—14°С,
днём плюс 17—23°С.У Мінску 20 мая воблачна з праясненнямі. Без істотных ападкаў. Раніцай слабы туман. Вецер паўночна‑ўсходні 5—10 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 10—12°С, днём плюс 20—22°С.
У наступныя двое сутак, 21—22 мая, па краіне чакаецца пераменная воблачнасць.
Пераважна без ападкаў, толькі днём 22‑га ў паўднёва‑ўсходніх раёнах кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы.Ноччу і раніцай у асобных раёнах туман. Вецер паўночна‑ўсходні, паўночны 3—8 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 7—13°С, днём плюс 21—26°С.
У Мінску 21 мая пераменная воблачнасць. Без ападкаў. Ноччу і раніцай слабы туман. Вецер паўночна‑ўсходні, паўночны 3—8 м/с.
Тэмпература паветра ноччу плюс 8—10°С, днём плюс 22—24°СБелаПАН