ПЭН-Цэнтр пратэстуе супраць ператрусаў

Источник материала:  
19.05.2010 12:17 — Разное

Рада РГА «Беларускі ПЭН-цэнтр» рашуча пратэстуе супраць масавых вобшукаў і затрыманняў актывістаў кампаніі «Гавары праўду», якія мелі месца 18 мая 2010 года. Адзначаем, што сярод арыштаваных і абшуканых ёсць пісьменнікі і журналісты.

Мы разглядаем гэтую аперацыю як спосаб палітычнага ціску і запалохвання. Такія дзеянні парушаюць права грамадзянаў на свабоду выказвання — менавіта да вольнай і канструктыўнай крытыкі негатыўных з’яваў заклікала кампанія «Гавары праўду».

Патрабуем неадкладнага вызвалення затрыманых. Звяртаемся да беларускіх і міжнародных праваабарончых арганізацый з заклікам падтрымаць наш зварот.

←Талибы напали на авиабазу НАТО в Афганистане

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика