Абаронім тых, хто нясе словы праўды

Источник материала:  
19.05.2010 09:28 — Разное

Уладу, грошы і маёмасць не аддаюць. Гэтыя словы прыйшлі мне на памяць учора, як толькі атрымаў вестку пра налёты, ператрусы і затрыманні актывістаў грамадзянскай акцыі «Гавары праўду».

Тым, у каго былі нейкія спадзяванні на лібералізацыю рэжыму, настаў час канчаткова развітацца з ілюзіямі.

Рыхтуймася да горшага, казаў і кажу я.

Маштаб рэпрэсіяў супраць актывістаў акцыі «Гавары праўду», ціск на журналістак Святлану Калінкіну, Марыну Коктыш, Юлію Дарашкевіч, Ірыну Халіп, Наталлю Радзіну, ператрусы ў рэдакцыі «Народнай Волі» і ў офісе Хартыі’97, абмежавальныя акты ў дачыненні да беларускага сегменту інтэрнэту і мабільнай сувязі — усё гэта як найлепш паказвае, што ЎЛАДА БАІЦЦА ПРАЎДЫ.

Рэжым выдатна ведае, што галоснаць і праўда прывялі да краху камуністычных рэжымаў у Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропе, што галоснасць і праўда сталі чыннікамі распаду СССР і здабыцця дзяржаўнай незалежнасці былых саюзных рэспублік, што галоснасць і праўда дапамогуць дэмакратычным сілам Беларусі вырваць уладу з рук тых, хто гэтую ўладу манапалізаваў.

Адстойваць права на выказванне, на свабоду слова і друку, распаўсюду інфармацыі, распаўсюджваць праўдзівую інфармацыю пра тое, што творыцца ў краіне, — гэта цяпер ці не самае галоўнае заданне ўсіх, каму дарагія каштоўнасці дэмакратыі.

І не менш важны наш абавязак — дружна стаць на абарону пісьменнікаў, журналістаў і ўсіх, хто нясе слова праўды і каго пераследуе ўлада.

Анатоль Сідарэвіч,

намеснік старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады).

19 траўня 2010 г.

←Евро идет ва-банк

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика