Рэакцыя Расіі на
18.05.2010 19:15
—
Разное
18 мая спецслужбы ўвайшлі ў дзесяткі кватэраў, дзе жывуць або працуюць актывісты кампаніі «Гавары праўду». Такога масавага ператрусу ў Беларусі не было даўно.
Андрэй Дынько
Можна чакаць афіцыйнай рэакцыі з боку Брусэля і асобных краін ЕС. Еўрасаюз будзе расчараваны. Заплюшчыць вочы не будзе як.
А Расія? Ці зрэагуе яна на гэтую відавочную атаку супраць свабоды слова і аб’яднання?Калі так, выступ Масквы на баку грамадзянскай супольнасці Беларусі будзе новым элементам у адносінах.
Як не, то і ўсе паводзіны Масквы ў часе прэзідэнцкіх выбараў, найхутчэй што застануцца ў духу ранейшай дактрыны,калі вербальны шантаж служыў задачам дасягнення ад Лукашэнкі эканамічных ці палітычных саступак, але правы чалавека ў Беларусі лічыліся ўнутранай справай краіны.
Андрэй Дынько