Сяржук Сокалаў-Воюш — пра вянок на Януковічу
18.05.2010 16:24
—
Разное
Як ідэальна ўсё! Амаль ідыльна!
Прыйшоў Янук загіблых прывітаць.
Яшчэ жывы... а ўжо вянок магільны
Стараецца яго захамутаць.
Калі глядзець не павярхова,
Якая можа быць ахова?
Так на абразу у этэры
Адказ дае рука Бандэры.
Залева бушавала, калі кіраўнікі дзяржаваў ускладалі вянкі да помніка невядомаму салдату ў Кіеве. У адзін з момантаў моцны парыў ветра скінуў адзін зь вянкоў на прэзыдэнта Украіны Віктара Януковіча.
Падбеглі ахоўнікі і дапамаглі вярнуць вянок на месца.
Сяржук Сокалаў-Воюш