Падрыхтоўку зон адпачынку да летняга сезона плануецца завяршыць да 1 чэрвеня
18.05.2010 15:36
—
Разное
Паведаміў журналістам 18 мая на пасяджэнні круглага стала ў Мінску намеснік міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Анатоль Ліс.
БелаПАН
Паводле яго слоў, работы па навядзенні парадку на зямлі традыцыйна пачынаюцца з заканчэннем зімовага сезона. Урад паставіў задачу завяршыць такія работы да 9 мая, і ў асноўным яны завершаны. Аднак падрыхтоўка да прыёму адпачывальнікаў непасрэдна зон адпачынку, пляжаў і сумежных з імі тэрыторый, павінна завяршыцца да 25 мая ці да пачатку сезона — 1 чэрвеня.
Як паведаміў намеснік міністра, шмат праблем з прыбіраннем смецця і адходаў уздоўж дарог, паблізу садаводчых таварыстваў, у лясах. Пастаўлена задача навесці парадак у кар’ерах, на міні‑палігонах і палігонах цвёрдых бытавых адходаў. Паводле яго слоў, гэта складаная задача, бо толькі ў Мінску штогод утвараецца каля 3 млн. тон адходаў, з іх 1,5 млн. — бытавыя.
БелаПАН